aniolski_pyl (aniolski_pyl) wrote in loshicki_park,
aniolski_pyl
aniolski_pyl
loshicki_park

Адказ з Упраўлення па ахове спадчыны

ІНФАРМАЦЫЯ
ад 11 мая 2009 г. № 11-02-03/186
на №01-10/007 ад 29.04.2009

Аб работах вакол рэшткаў былой капліцы

У сувязі з атрыманымі звесткамі аб вядзені работ вакол рэшткаў былой капліцы на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці "Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс у г. Мінску" і па выніках разгляду дадзенай сітуацыі з выхадам на аб'ект паведамляем.

Міністэрствам культуры складзена прадпісанне №11-02-02/010 ад 8 мая 2009 г., у якім вызначана неабходнасць прыпынення работ па ўсталяванню элементаў агароджы да моманту ўзгаднення Міністэрствам культуры праектнай прапановы, распрацаванай у адпаведнасці  з агульнай канцэпцыяй кансервацыі рэшткаў былой капліцы. Прадпісанне накіравана у адрас заказчака работ УП "мінскзелянбуд", генеральнага падрадчыка ТАА "Будтрэст №1" і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт для прыняцця адпаведных мер.

Начальнік упраўлення               І.М.Чарняўскі

Хвір 200 14 16
08.05.2009 Лошыца


Мой каментар: Варта звярнуць увагу, што ліст пра пашкоджанне падмурку трактаваны менавіта як інфармацыя пра вядзенне працаў вакол капліцы да зацвярджэння праекту кансервацыі капліцы навукова-метадычнай Радай з адпаведнай высновай: спыніць працы, але не як інфармацыя пра нанясенне помніку шкоды. :((
Ну й што з гэтым рабіць? Вашы меркаванні пра далейшыя крокі з нашага боку?
Subscribe

  • Пасля рэканструкцыі адкрыўся Лошыцкі парк

    Па сведчанні карэспандэнта БелаПАН, пасля рэканструкцыі Лошыцкі парк ператварыўся з прыемнага месца з шырокімі алеямі і зацішнымі сцяжынкамі ў…

  • Будзе санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лошыцы

    2011 год у Каталіцкім Касцёле Беларусі прысвечаны Божай Міласэрнасці. З гэтай нагоды 7 мая з мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай распачнецца…

  • Из истории Лошицы

    Из истории Лошицы «Почему речку назвали Лошей, никто точно не знает. Возможно, из-за лоша (лосося) , якобы водившегося в ее водах. А может…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments